Знаменитые земляки

Толкач Ларыса Маркаўна

развернуть

Толкач Ларыса Маркаўна, нарадзілася 25 верасня 1942 года ў вёсцы Малыя Хальнявічы Янаўшчынскага сельсавета. Пасля школы працавала ў мясцовай гаспадарцы “Сялява”, загадчыкам мясцовага клуба. Але ж мары стаць настаўніцай не пакідалі, і ў 1963 годзе Ларыса Маркаўна паступіла на філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Дырэктар Узнацкай школы Клаўдзія Сямёнаўна Лытня запрасіла працаваць да сябе. Так пачалася педагагічная дзейнасць Ларысы Маркаўны. Для вучняў яна стала настаўнікам, дарадцам, арыентырам.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага ў 1970 годзе. У 1979 годзе Ларысу Маркаўну прызначылі дырэктарам Узнацкай школы. І назапашаны педагагічны вопыт дазволіў весці калектыў і разам дарыць вучням веды, дабрыню, любоў. У 1992 годзе за плённую працу ўзнагароджана знакам “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”.

 

свернуть

Барыс Макарэвіч

развернуть

Барыс Макарэвіч – паэт-песеннік, аўтар гімна  г. Крупкі і Крупскага раёна, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сваё творчае крэда наш вядомы крупскі паэт вызначае: «Вельмі хочацца знайсці новыя словы, новыя вобразы для таго, каб узмацніць акцэнт дабрыні ў сучасным свеце». Лірыка Барыса Макарэвіча вельмі шматпланавая. Вершы чытаюцца лёгка і прыемна, яны адточаныя па форме і напоўненыя асаблівым лірызмам.

Хаця паэт прызнаецца, што спецыяльна не шліфуе свае творы, усё атрымліваецца неяк само сабой, таму што льецца з глыбіні душы сапраўднага рамантыка. Можа таму і здаецца, што яны не проста чытаюцца, яны спяваюцца.

Менавіта гэтыя ўласцівасці вершаў Барыса Макарэвіча і паспрыялі таму, што яны вельмі запатрабаваныя ў музычным асяроддзі. А песні ў нас на слыху і ў эфіры папулярных радыёстанцый «Сталіца» і «МВ-радыё». «Мінск» у выкананні Якава Навуменкі, «Жураўлі» – Крысціны Святлічнай, «Дзяўчына» – арт-групы «Беларусы», «Позна» – Анастасіі Лушчык, «Развітальны блюз» – Дзіяны Бажко, «Салдаты Перамогі» – Дзмітрыя Сушко, «Паўночны хіт» – Анатоля Мяккага і гэтак далей.

Зараз Барыс Макарэвіч займаецца пераважна песеннымі тэкстамі. Дарэчы, ён і сам музыкант – вучыўся ў Мінскім вучылішчы мастацтва і культуры па класах «народныя інструменты», і «народны аркестр». Таму адразу адчувае ў цэласнасці, які можа атрымацца твор.

Найбольш плённа паэт супрацоўнічае з вядомым беларускім кампазітарам, выкладчыкам Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Аленай Атрашкевіч.

Кожны крупчанін ведае гімн Крупскага раёна. Верш «Мой крупскі край» – з ранняй лірыкі паэта. Шмат гадоў таму кампазітар, таксама наш зямляк Сяргей Сарокін шукаў словы для музыкі, у якую ўклаў вялікую любоў да сваёй малой радзімы. І ўбачыў верш Барыса Макарэвіча, надрукаваны ў раённай газеце тады «Ленінскім курсам». Роднасць памкненняў двух маладых таленавітых людзей дала такі ўражлівы вынік, што песню сталі называць гімнам Крупскага раёна. А вось асабіста суаўтары пазнаёміліся пазней, калі песня была ўжо гатова.

Шмат песень на вершы Барыса выконваюць салісты Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. А гэта шмат пра што гаворыць, і найперш пра тое, што тэксты цікавыя і зразумелыя.

Не кожныя зрыфмаваныя радкі – верш. Паэзія – гэта асаблівая навука, падпарадкаваная сваім законам і правілам. Як жа нараджаецца верш Барыса Макарэвіча?   

– Мяне вельмі натхняе ўсё прыгожае: прыгожыя людзі, падзеі, учынкі, прыгожыя з’явы, – дзеліцца ён. – Муза заўсёды разам са мной. Але найбольш яе прысутнасць адчуваецца падчас нейкага эмацыянальнага ўздыму ці абвастрэння. Тады абавязкова будзе верш. У мяне часта пытаюцца, як я асвойваў навуку вершаскладання. Тут я самавучка. Звычайна верш нараджаецца досыць спантана, сам сабой узнікае ў галаве ў нейкі пэўны час. Здаецца, што спеюць да пэўнага часу і вобразы, і сэнс, і словы. І вось нейкі неспадзяваны штуршок – і з’яўляецца чарговы верш. Наўмысна яго не шліфую, неяк нутром адчуваю, па якім законе пойдзе яго форма. З удзячнасцю ўспамінаю Паўла Талкачова, які ў свой час даў мне вельмі слушныя парады.

У паэзіі Барыс Макарэвіч – чвэрць стагоддзя. У яго творчай скарбонцы – больш за тры сотні вершаў. Піша для сябе, для сяброў, пад заказ для будучых песень. Усе вершы – у электронным выглядзе ў дамашнім камп’ютары. Можна смела выдаваць сур’ёзны зборнік лірыкі. Дасюль у паэта пакуль адзін персанальны зборнік «Мелодыя душы». Хаця публікуецца пастаянна. Яго вершы ёсць у зборніках  «Незабудкавыя таямніцы», «Край верасовы», «Сонечны ліхтарык», «Расчыні ў вясну вакно», «Мне рамонкі цалуюць калені», «Непадкупны подых навальніцы», «Дзіцячыя сакрэты», «На парозе вечнасці». І, зразумела ж, у раённай газеце «Крупскі веснік» на працягу ўсёй творчасці паэта.

Цікава, а калі ж ён сам упершыню адчуў за спіной крылы Пегаса. Аказалася, што падчас студэнцтва па прыкладзе аднаго з аднакурснікаў. Паспрабаваў – атрымалася.  Хаця адзінкавыя спробы пяра былі і раней. Праўда, дзіцячы вершык пра вераб’я Барыс са сціпласці так і не прачытаў. 

– Мне заўсёды цікава было нешта запісваць, – успамінае ён. – Людзі рэальныя, сюжэты – выдуманыя. Але гэта была не проста мая фантазія, а нейкая праекцыя, маё ўспрыняцце і адчуванне, як гэты чалавек мог бы павесці сябе ў той ці іншай сітуацыі. Часцяком атрымлівалася, як кажуць, ні ў брыво, а ў вока.

Героямі Барысавых замалёвак рабіліся сябры, блізкія людзі, аднавяскоўцы з Каменкі, дзе ён нарадзіўся, правёў сваё дзяцінства і частку сталага жыцця. Увогуле ж 25 гадоў ён адпрацаваў у школах, дзіцячых садках, ва ўстановах культуры. І зараз не пакідае родную Каменку, яго часцяком можна ўбачыць у мясцовым клубе.

На сёння лірыка Барыса Макарэвіча мае заўважны філасофскі ўхіл. У вершах – разважанні пра чалавечыя каштоўнасці, месца чалавека ў жыцці, пра дабро і зло.

– Вельмі хочацца знайсці новыя словы для таго, каб данесці людзям усім вядомыя і зразумелыя каштоўнасці, якія зараз часцяком ігнаруюцца. Здаецца, усё вядома і нават банальна.Таму трэба шукаць новыя словы, новыя вобразы, каб яны сапраўды змаглі закрануць сэрцы сучасных людзей. Асабліва, калі гэта датычыцца моладзі. У сучасным свеце шмат зла і раўнадушша. А так хочацца дабрыні, сапраўдных шчырых чалавечых адносін, каб у людзей было больш радасці, веры і мацнейшага адзінства, а ў свеце – менш войнаў і агрэсіі.

Натуральна, што і сам Барыс з’яўляецца прыхільнікам філасофскай літаратуры:

– На жаль, не заўсёды стае часу, але вельмі хачу перачытаць усяго Канфуцыя. Люблю творы Булгакава, Шэкспіра. Творчасць гэтых людзей кранае адначасова сваёй прастатой і складанасцю, глыбінёй асэнсавання чалавечых і жыццёвых каштоўнасцяў, чалавечай бытнасці. 

Дарэчы, у Барыса не толькі натхнёнае, але і вельмі вострае пяро. Спрыяе гэтаму досціп і прыроднае пачуццё гумару. Як гаворыць сам Барыс, сатыра зараз досыць запатрабавана. Па яго перакананні, любая жыццёвая сітуацыя можа быць апранута ў сатырычнае. І больш смешна, і больш цікава, і больш выхавальна з-за сваёй нязмушанай формы. Увогуле, падыход з добрай доляй гумару да любых сітуацый часцяком бывае проста выратавальным.

– Сіла слова вельмі вялікая, – падкрэслівае Барыс. – Яна заўсёды адчуваецца, кожны дзень у нашым паўсядзённым жыцці. І тады, калі пакутуем ад грубасці і нястрыманасці, якія часцяком беспадстаўна абрушваюцца на нас усюды, дзе толькі магчыма. Чамусьці, лаянку і абразу людзі вымаўляюць гучна і нават ганарацца гэтым. А вось пахвала ці падтрымка гучаць куды цішэй. Можа, менавіта таму мы перажываем так шмат стрэсаў, якіх увогуле магло б і не быць. Стрэсы і перажыванні праз пустыя нядобразычлівыя словы, за якімі на самой справе няма ніякіх падстаў. Найбольшая сіла стваральнага, добрага слова, здольнага памірыць людзей, надзяліць верай і абагрэць душу. Пра гэта нельга забываць ніколі!

Узята з krupki.by

свернуть

Екатерина Карстен

развернуть

Академической греблей занимается с 1987 года. Как вспоминал Анатолий Квятковский, он разослал приглашения в районные спорткомитеты Минской области с целью найти рослых школьников, желающих заниматься этим видом спорта — и из Крупского района получил ответ.

Первый крупный успех пришёл в 1990 году — тогда Екатерина стала чемпионкой мира среди юниорок, выполнив норматив мастера спорта.  В том же году Екатерина заняла второе место на чемпионате СССР.

В 1991 году Ходотович стала 3-кратной чемпионкой СССР и бронзовым призёром чемпионата мира в двойке (с украинкой Сарией Закировой). В 1992 году четвёрка — Екатерина Ходотович, Антонина Зеликович, Татьяна Устюжанина, Елена Хлопцева — завоевала бронзовую медаль Олимпийских игр, оказавшуюся единственной медалью Объединённой команды в академической гребле.

Перед Олимпийскими играми 1996 года фаворитами считались опытная канадка Силкен Лауман и молодая датчанка Трине Хансен. Выиграв предварительный заезд, Ходотович попала в один полуфинал с Лауманн. Как позже вспоминала Екатерина, по совету тренера она, когда канадка сделала финишное ускорение, пропустила ту вперёд, имитировав усталость. В финале же Ходотович за 250 м до финиша начала финишный спурт, оказавшийся для Лауманн полной неожиданностью, и выиграла больше корпуса лодки (2,94 с).

В 1997 году Ходотович была безоговорочным лидером — она выиграла все гонки, включая этапы Кубка мира и чемпионат мира.

В 1995 году во время сборов в Бресте познакомилась с немецким бизнесменом Вильфридом Карстеном; в 1998 году вышла за него замуж. С 1997 года живёт в Германии: в Потсдаме, позднее переехала в Кёльн.

свернуть
поделиться в:
Ещё в этом разделе