Духоўныя каштоўнасці заўсёды выступалі ў якасці ідэалу, да якога імкнуліся лепшыя прадстаўнікі чалавецтва. Пытанне аб укараненні гэтых каштоўнасцяў ва адукацыйны працэс мае вялікую сацыяльную значнасць. Ад яго паспяховага рашэння шмат у чым залежыць перспектыва гуманізацыі адукацыі, сэнс якой у тым і палягае, каб забяспечыць свядомы выбар асобай духоўных каштоўнасцяў і на аснове іх развіць устойлівую, несупярэчлівую сістэму каштоўнасных арыентацый. Таму самая пільная ўвага ўсіх удзельнікаў выхаваўчага працэсу нададзена захаванню i ўмацаванню такіх агульначалавечых маральных каштоўнасцяў, як сумленне, справядлівасць, дабрыня. Гэтыя паняцці ўваходзяць у якасці абавязковых кампанентаў у любыя сістэмы маралі і разам з паняццямі патрыятызму і грамадзянскасці складаюць маральную аснову асобы..
Па жаданні вучняў 5 класа Узнацкай сярэдняй школы з 1 верасня арганізавана правядзенне факультатыўнага курса "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму".
Мэта факультатыўнага курса – фарміраванне духоўна-маральнай культуры і патрыятызму навучэнцаў на аснове выкарыстання патэнцыялу хрысціянскіх традыцый і каштоўнасцей беларускага народа. На занятках школьнікі вывучаюць духоўна-маральную і культурную спадчыну хрысціянства, яго ролю ў фарміраванні беларускай дзяржаўнасці.
На чарговым факультатыўным занятку разглядалася тэма “Любоў беларускага народу да Прасвятой Багародзіцы. Знакамітыя беларускія іконы Божай Маці”. На занятак быў запрошаны айцец Аляксандр, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы гарадскога пасёлка Халопенічы. Святар расказаў навучэнцам пра гісторыю ўзнікнення храма, пра тое, што. Свята-Успенскі храм у г.п.Халопенічы быў пабудаваны ў 1863 годзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ён быў разбураны і зруйнаваны. Захаваліся толькі чатыры сцяны. У цяперашні час богаслужэнні праходзяць у новым храме Успення Прасвятой Багародзіцы, пабудаваным непадалёк ад сцен гістарычнага.
Далей святы айцец запрасіў вучняў і іх настаўніцу Валянціну Уладзіміраўну Чачура наведаць храм. У храме знаходзяцца святыні: міратачывая ікона Святых Царскіх мучанікаў, якую прывезлі з г.Клін Маскоўскай вобласці, вазачкі з мірам ад Іверскай іконы, ікона Уваскрасення Хрыстова, якая стала міраточыць у панядзелак Светлай сядміцы ў 2006 годзе, ікона Божай Маці “Неупіваемая чаша” з Серпухава. На прыкладзе Богадзіцяці Ісуса і яго бацькоў святар звярнуў увагу на тое, што ўсе мы павінны жыць не толькі па законах мірскіх, але і па законах Божых.
У размове з вучнямі айцец Аляксандр адзначыў, як важна шанаваць тое, што ў нас ёсць цяпер, бо былі часы, калі ў дамах і кавалка хлеба не было. Адзначыў, што вельмі важна паважаць бацькоў і людзей старэйшага пакалення, а таксама і сваіх аднагодкаў. Распавёў і пра тое, як трэба правільна пераадольваць цяжкасці. Асаблівую ўвагу звярнуў на важнасць усведамлення сябе грамадзянінам і абаронцам сваёй краіны, бо ў хуткім часе сённяшнія школьнікі-хлопчыкі будуць выконваць пачэсны абавязак – служыць у арміі. Закрануў свяшчэннаслужыцель і пытанне пра небяспеку спакусы лёгкім жыццём і лёгкім заробкам. Ён даў настаўленне навучэнцам, што перш, чым здзейсніць які-небудзь учынак, неабходна падумаць пра яго наступствы.
У канцы занятку вучні задалі айцу Аляксандру пытанні і падзякавалі за цікавую і карысную гутарку.
Раней вучні разам з настаўнікамі наведвалі Свята-Елісавецінскі манастыр у в.Барань Барысаўскага раёна. У планах пабываць у аграгарадку Худаўцы ў храме ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы.
свернуть