Образовательный процесс 2024/2025

Организация образовательного процесса

развернуть
  1. У 2024/2025 навучальным годзе адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні вучняў ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 2 верасня 2024 г. па 26 кастрычніка 2024 г.;

другая – з 4 лістапада 2024 г. па 24 снежня 2024 г.;

трэцяя – з 8 студзеня 2025 г. па 22 сакавіка 2025 г.;

чацвёртая – з 31 сакавіка 2025 г. па 31 мая 2025 г..

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 8 дзён (з 27 кастрычніка 2024 г. па 3 лістапада 2024 г. уключна);

зімовыя – 14 дзён (з 25 снежня 2024 г. па 7 студзеня 2025 г. уключна);

вясновыя – 8 дзён (з 23 сакавіка 2025 г. па 30 сакавіка 2025 г. уключна);

летнія – 92 дні (з 1 чэрвеня 2025 г. па 31 жніўня 2025 г.), для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – 81 дзень з 11 чэрвеня 2025 г. па 31 жніўня 2025 г. уключна).

Для вучняў I і II класаў (ІІІ класаў – для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 17 лютага 2025 г. па 23 лютага 2025 г. працягласцю 7 дзён.

  1. З вучнямі ІІІ – ХІ класаў арганізуецца правядзенне грамадска карыснай працы – з разліку 1 гадзіна на кожны з III-VIII класаў і 2 гадзіны на кожны з IX-XI класаў.
  2. За кошт кампанента ўстановы адукацыі у кожным з I – XI класаў праводзіцца «Гадзіна здароўя і спорту» ў аб'ёме 1 гадзіна на тыдзень. Заняткі «Гадзіна здароўя і спорту» з'яўляюцца абавязковымі і ўносяцца ў расклад вучэбных заняткаў.
  3. Па заканчэнні навучальнага года:

4.1. з вучнямі V–VIII класаў праводзіцца 5-дзённая працоўная практыка (па 3 вучэбныя гадзіны на дзень) – усяго 15 гадзін;

4.2. з вучнямі Х класа праводзяцца 5-дзённыя вучэбна-палявыя зборы (медыцынская практыка) (па 6 вучэбных гадзін на дзень) – усяго 30 гадзін.

свернуть

Дневники учащихся

развернуть

В 2024/2025 учебном году в учреждениях образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования, используются дневники учащихся, изданные полиграфическими предприятиями в 2024 году в соответствии с Типовыми формами дневника учащегося, утвержденными постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 17 августа 2022 г. № 267 (в редакции постановления Минобразования от 29.09.2023 № 314).

Типовые формы дневника учащегося

свернуть

ПАТРАБАВАННІ ДА ВЯДЗЕННЯ І АФАРМЛЕННЯ ДЗЁННІКА ВУЧНЯ

развернуть

Адказныя за вядзенне дзённіка вучня

  1. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі выкарыстоўваецца дзённік вучня (далей – дзённік), тыповыя формы якога зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 г. № 267 (у рэдакцыі пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2023 г. № 157, ад 29 верасня 2023 г. № 314).
  2. Дзённік з’яўляецца абавязковым дакументам у ІІІ – ХІ класах устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (далей – установы адукацыі), і павінен запаўняцца ў строгай адпаведнасці з гэтымі патрабаваннямі.
  3. Дзённік запаўняецца на адной з дзяржаўных моў (на якой вядзецца навучанне ва ўстанове адукацыі).
  4. Адказнасць за вядзенне дзённіка нясуць вучні і педагагічныя работнікі: настаўнікі, якія выкладаюць вучэбныя прадметы; настаўнікі, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка; настаўнік-дэфектолаг класа інтэграванага навучання і выхавання.
  5. Кантроль за вядзеннем дзённіка ўскладаецца на настаўніка, які выконвае функцыі класнага кіраўніка.

 

Парадак вядзення дзённіка вучнямі

  1. Дзённік запаўняецца з першага верасня ў адпаведнасці з раскладам вучэбных заняткаў, зацверджаным кіраўніком установы адукацыі.
  2. Усе запісы ў дзённіку выконваюцца вучнямі акуратна, граматна, разборлівым почыркам у адведзеных графах.

Не дапускаецца выхад за графы дзённіка.

Вучань павінен карыстацца шарыкавай ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру (па рашэнні адміністрацыі ўстановы адукацыі).

Нельга выкарыстоўваць просты і каляровыя алоўкі, чарніла іншага колеру, фламастары, уклейкі і аплікацыі.

Забараняецца рабіць на старонках дзённіка староннія запісы і малюнкі.

Забараняецца выкарыстанне «карэктара» (карэктуючай вадкасці).

  1. На тытульным лісце дзённіка ўказваюцца ў назоўным склоне: навучальны год, прозвішча і ўласнае імя вучня, клас, назва ўстановы адукацыі ў адпаведнасці са статутам установы адукацыі, месцазнаходжанне ўстановы адукацыі, тэлефон прыёмнай кіраўніка ўстановы адукацыі.
  2. На тытульным лісце клас запісваецца арабскімі лічбамі. Пры наяўнасці ва ўстанове адукацыі паралельных класаў у дзённіку вучня адпаведнага класа ўказваецца літара. Напрыклад: 4 «А».
  3. На 4 старонцы дзённіка запаўняюцца дадзеныя (у назоўным склоне):

аб кіраўніку ўстановы адукацыі (прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар тэлефона);

аб намесніку кіраўніка ўстановы адукацыі (прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар тэлефона);

аб настаўніку, які выконвае функцыі класнага кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар тэлефона);

аб педагогу-псіхолагу (прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар тэлефона);

назвы вучэбных прадметаў з маленькай літары і прозвішчы, імёны, імёны па бацьку настаўнікаў, якія выкладаюць вучэбныя прадметы;

назвы факультатыўных заняткаў з маленькай літары і прозвішчы, імёны, імёны па бацьку настаўнікаў, якія выкладаюць факультатыўныя заняткі;

расклад званкоў, зацверджаны кіраўніком установы адукацыі.

  1. У пачатку навучальнага года пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка вучні запісваюць на 94 старонцы дзённіка тэрміны канікул.
  2. У апошні навучальны дзень чвэрці вучні пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка запаўняюць табліцу на 94 старонцы дзённіка, уносячы інфармацыю пра дату, час, месца правядзення мерапрыемстваў падчас канікул.
  3. На старонках дзённіка запісваюцца:

назва месяца з маленькай літары. Напрыклад: верасень;

назвы вучэбных прадметаў з маленькай літары. Напрыклад: фізіка;

дата. Напрыклад: 01.09.

  1. Дапускаецца скарачэнне назваў вучэбных прадметаў у адпаведнасці з правіламі арфаграфіі і пунктуацыі:

беларуская мова – бел. мова / бел. яз.;

беларуская літаратура – бел. літ. / бел. лит.;

руская мова – руск. мова / рус. яз.;

руская літаратура – руск. літ. / рус. лит.;

англійская мова – англ. мова / англ. яз.;

нямецкая мова – ням. мова / нем. яз.;

французская мова – франц. мова / франц. яз.;

іспанская мова – ісп. мова / исп. яз.

кітайская мова – кіт. мова / кит. яз.;

матэматыка – матэм. / матем.;

інфарматыка – інфарм. / информ.;

чалавек і свет – ЧіС / ЧиМ;

сусветная гісторыя – сусв. гіст. / всемир. ист.;

гісторыя Беларусі – гіст. Бел. / ист. Бел.;

гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі – гісторыя;

грамадазнаўства – грамадазн. / обществ.;

геаграфія – геаграфія / география.;

біялогія – біялогія / биология;

фізіка – фізіка / физика;

астраномія – астран. / астрон.;

хімія – хімія / химия;

выяўленчае мастацтва – выяўл. маст. / изобр. иск.;

музыка – музыка / музыка;

працоўнае навучанне – прац. навуч. / труд. обуч.;

мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура) – мастацтва / искусство;

фізічная культура і здароўе – ФКіЗ / ФКиЗ;

дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка – ДіМП / ДиМП;

чарчэнне – чарчэн. / черчен.;

асновы бяспекі жыццядзейнасці – АБЖ / ОБЖ.

  1. Пры запаўненні графы «Заданні» запісы вядуцца з маленькай літары. Дапускаюцца скарачэнні ў адпаведнасці з правіламі арфаграфіі і пунктуацыі. Напрыклад:

пр. 125, с. 86 / упр. 125, с. 86;

с. 15–18, чыт., адк. на пыт. / с. 15–18, чит., отв. на вопр.;

с. 4, № 5 / с. 4, № 5;

с. 26–27, на памяць / с. 26–27, наиз.;

с. 3–4 (к. карты), № 1 / с. 3–4 (к. карты), № 1;

  • 12, с. 15, /§ 12, с. 15.

Калі вучням даюцца заданні на паўтарэнне, гэта пазначаецца ў графе «Заданні». Напрыклад: Пр. 120. Правапіс о, э, а (п.). / Упр. 120. Правопис. о, ё, е после шип. (п.).

  1. Пустыя старонкі, якія адпавядаюць часу канікул, у дзённіку не пакідаюцца.
  2. У выпадку адсутнасці вучня па прычыне хваробы прапушчаныя дні (тыдні) запаўняюцца па агульных правілах, без пропускаў дзён (тыдняў).
  3. Графа «Заданні» запаўняецца вучнем штодзень.
  4. Вучні ў абавязковым парадку прад’яўляюць дзённік па патрабаванні кіраўніка ўстановы адукацыі, намесніка кіраўніка ўстановы адукацыі, настаўніка, які выконвае функцыі класнага кіраўніка, настаўнікаў, якія выкладаюць вучэбныя прадметы, бацькоў.

 

Парадак вядзення дзённіка настаўнікам, класным кіраўніком, бацькамі

  1. Настаўнік, які выкладае вучэбны прадмет, абавязаны працаваць з дзённікамі вучняў у адпаведнасці са службовымі абавязкамі:

на кожных вучэбных занятках заносіць у дзённікі вучняў атрыманыя імі адзнакі, завяраць іх асабістым подпісам;

кантраляваць правільнасць запісаў у графе «Заданні» па вучэбным прадмеце;

пры неабходнасці на 5 старонцы запісваць рэкамендацыі, падзякі, на 95 старонцы – заўвагі, завяраючы іх асабістым подпісам;

кантраляваць запаўненне вучнямі 96 старонкі «Звесткі аб выніках правядзення прамежкавай і выніковай атэстацыі ў навучальным годзе» на апошніх вучэбных занятках у чвэрці, навучальным годзе па адпаведным вучэбным прадмеце;

  1. Класны кіраўнік абавязаны штотыдзень правяраць дзённікі вучняў свайго класа, ажыццяўляць кантроль за:

выкананнем вучнямі патрабаванняў, што прад’яўляюцца да вядзення дзённіка;

наяўнасцю ў дзённіку ўсіх адзнак, атрыманых вучнямі на працягу тыдня;

наяўнасцю подпісу бацькоў.

Класны кіраўнік штотыдзень указвае на старонках дзённіка колькасць прапушчаных вучэбных заняткаў, у тым ліку па няўважлівай прычыне, і падпісвае дзённік вучня.

У апошні навучальны дзень чвэрці, навучальнага года класны кіраўнік кантралюе запаўненне вучнямі 96 старонкі «Звесткі аб выніках правядзення прамежкавай і выніковай атэстацыі ў навучальным годзе», запаўняе на дадзенай старонцы графы «Паводзіны», «Подпіс настаўніка». У першы навучальны дзень наступнай чвэрці кантралюе наяўнасць подпісу бацькоў на дадзенай старонцы.

У канцы навучальнага года класны кіраўнік запаўняе графу «Прынята рашэнне».

Класны кіраўнік можа запісваць рэкамендацыі, падзякі і інфармацыю пра ўзнагароды на 5 старонцы дзённіка, заўвагі – на 95 старонцы дзённіка. Усе запісы павінны быць завераны асабістым подпісам класнага кіраўніка.

  1. Бацькі вучняў абавязаны:

азнаёміцца ў пачатку навучальнага года з запісамі на тытульнай старонцы, 4, 94 старонках дзённіка вучня;

штодзень праглядаць дзённік вучня, у тым ліку запісы на 5, 95 старонках. Пры наяўнасці запісаў на 5, 95 старонках заверыць азнаямленне з імі асабістым подпісам;

па заканчэнні кожнага вучэбнага тыдня паставіць подпіс у графе «Подпіс бацькоў» на старонцы дзённіка вучня;

па заканчэнні кожнай вучэбнай чвэрці, навучальнага года паставіць подпіс у графе «Подпіс бацькоў» на 96 старонцы дзённіка.

 

Парадак выпраўленняў пры афармленні дзённіка вучня. Крытэрыі замены дзённіка вучня

  1. Пры ўнясенні вучнем або настаўнікам у дзённік памылковай або недакладнай інфармацыі выпраўленне ажыццяўляецца наступным чынам:

памылкова занесеная інфармацыя закрэсліваецца, побач уносіцца правільная інфармацыя;

унізе старонкі настаўнікам (класным кіраўніком) робіцца адпаведны запіс: «Запіс ________________ ад __________ чысла выпраўлены на ____________»; далей ставіцца подпіс настаўніка (класнага кіраўніка) і дата.

  1. У выпадку памылкова зробленага запісу ў графе «Адзнака» выпраўленне ажыццяўляецца наступным чынам: няправільна выстаўленая адзнака закрэсліваецца, побач ставіцца правільная адзнака, унізе на свабодных радках старонкі дзённіка робіцца запіс: «Адзнака па вучэбным прадмеце «Матэматыка» ад 10.09.2024 выпраўлена з 7 на 9». Далей ставіцца подпіс настаўніка (класнага кіраўніка) і дата.
  2. У выпадку памылкова зробленага запісу на 96 старонцы дзённіка выпраўленне ажыццяўляецца наступным чынам: няправільна выстаўленая адзнака закрэсліваецца, побач ставіцца правільная адзнака, унізе на свабодных радках старонкі робіцца запіс: «Адзнака па вучэбным прадмеце «Матэматыка» выпраўлена з 7 на 9». Далей ставіцца подпіс класнага кіраўніка і дата.
  3. Крытэрыі замены дзённіка:

страта;

механічнае пашкоджанне (поўнае або частковае);

хімічнае пашкоджанне (поўнае або частковае);

іншыя выпадкі, якія прывялі да немагчымасці выкарыстання дзённіка.

Выпраўленне ў дзённіку не з’яўляецца крытэрыем для яго замены.

Згублены і (або) пашкоджаны дзённік аднаўляецца з моманту яго замены.

свернуть

Деловой стиль одежды

развернуть

В ходе образовательного процесса во всех видах учреждений общего среднего образования учащиеся І-ХІ классов придерживаются одежды делового стиля. Ношение одежды делового стиля учащимися учреждений общего среднего образования является нормой, которая определяется уставом и правилами внутреннего трудового распорядка учреждения общего среднего образования. В соответствии с пунктом 4 статьи 20 Кодекса Республики Беларусь об образовании учреждение образования обязано обеспечить разработку и принятие правил внутреннего распорядка обучающихся, правил внутреннего трудового распорядка учреждения образования.

Образцы одежды делового стиля утверждаются Координационным советом по вопросам одежды делового стиля для учащихся учреждений общего среднего образования (постановление Министерства образования Республики Беларусь и Министерства торговли Республики Беларусь от 19 августа 2013 г. № 77/19 «О Координационном совете по вопросам одежды делового стиля для учащихся учреждений общего среднего образования»).

Учащиеся и их законные представители совместно с администрацией учреждения общего среднего образования и педагогическими работниками имеют право выбора модели, цвета и качества тканей, из которых изготовлена одежда делового стиля.

Информацию о требованиях к внешнему виду учащихся, включая фотографии образцов одежды делового стиля, рекомендуется разместить на информационных стендах в учреждениях общего среднего образования. Необходимо постоянно проводить мероприятия, направленные на популяризацию одежды делового стиля среди учащихся и их законных представителей (классные часы, встречи, публикации в средствах массовой информации и др.).

Образцы моделей одежды делового стиля для учащихся учреждений общего среднего образования (сезон 2015-2016 гг.) размещены на портале Министерства образования Республики Беларусь (edu.gov.by / Управление общего среднего образования / Деловой стиль одежды).

С мая 2015 года началась реализация пилотного проекта «Школа будущего», организаторами которого являются концерн «Беллегпром», Министерство образования Республики Беларусь и Министерство торговли Республики Беларусь. На первом этапев проекте примут участие шесть учреждений общего среднего образования. На следующих этапах реализации пилотного проекта предполагается его расширение за счет увеличения количества учреждений.

По результатам проведения эксперимента будет принято решение о целесообразности и необходимости введения в учреждениях общего среднего образования определенных (единых для конкретного учреждения или региона) моделей одежды делового стиля. План мероприятий по реализации пилотного проект «Школа будущего» размещен на портале Министерства образования Республики Беларусь (edu.gov.by / Управление общего среднего образования / Деловой стиль одежды).

свернуть
поделиться в: