Дзень казачніка Маршака

01.11.2022

Дзень прайшоў пад агульным дэвізам "Дзень казачніка Маршака". Пачаткоўцы і вучні 5 класа здзейснілі падарожжа па казках Самуіла Якаўлевіча Маршака, якому 3 лістапада спаўняецца 135 год з дня нараджэння. Выхавальнік групы падоўжанага дня расказала сваім выхаванцам пра вядомыя этапы жыцця рускага паэта, пісьменніка і перакладчыка. Бібліятэкар школьнай бібліятэкі правяла вусны часопіс "Літаратурнае падарожжа па краіне Маршака". Далей дзеці рыхтаваліся да раённага конкурсу "Казкі Маршака ў малюнках дзяцей". Старшакласнікі працягвалі падрыхтоўку да другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і рэпетыцыйнага тэсціравання.