Час навагодніх святаў

27.12.2022
Доўгачаканыя  зімовыя канікулы. Вучні Узнацкая сярэдняй школы радыя гэтаму: прыйшоў час навагодніх святаў   з Дзедам Марозам і яго ўнучкай Снягуркай.
Для вучняў пачатковых класаў адбыўся ранішнік "Навагодняя казка". Старшакласнікі арганізавалі і правялі прадстаўленне “Навагодні перапалох”, стаўшы на некаторы час казачнымі персанажамі. Весела і радасна дзецям спяваць песні, вадзіць карагоды разам з Бабай Ягой, Кікімарай, Лешым, Лесавіком, танчыць, расказваць вершы і адгадваць загадкі.
Час праляцеў непрыкметна.
Па заканчэнні святочных мерапрыемстваў усе вучні атрымалі салодкія падарункі.
Вучні са шматдзетных сем’яў, а таксама таленавітыя і адораныя дзеці наведалі раённае дабрачыннае свята “В снежном царстве, в морозном государстве”.