Шестой школьный день: Итоги

19.11.2022

Суботнім днём нарэшце да нас завітала сапраўдная зіма: на двары добра пахаладала, увесь час дзьмуў вецер, сыпаў мяккі, пушысты снег. Самі па сабе на думку прыходзілі словы беларускага паэта Кастуся Кірэенкі з верша “Пачатак зімы”: “Па-грознаму з самых азоў, Нібы з-за сямі пячатак, Дыхнула агнём маразоў — І вось і зімы пачатак.

Цікава і змястоўна прайшоў гэты шосты школьны дзень для вучняў Узнацкай сярэдняй школы. Піянеры прымалі ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскай квэст-гульні “Па кроках Перамогі…”. Для вучняў пачатковых класаў адбылася гульнявая праграма “Традыцыі сям’і”. Таксама яны здзейснілі віртуальнае падарожжа “Запаведныя месцы Беларусі” і пагарталі старонкі вуснага часопісу “Мае землякі – мой гонар”, пагаварылі пра свята работнікаў сельскай гаспадаркі, якое адзначаецца штогод у трэцюю нядзелю лістапада. Для старшакласнікаў адбыўся брэйн-рынг “Гэты дзень у гісторыі”. Па заканчэнні ўсе разам гулялі ў спартыўнай зале.

поделиться в: