Шестой школьный день: Итоги
23.04.2022У суботні шосты школьны дзень вучні Узнацкай сярэдняй школы прымалі ўдзел ў раённым ХІІ легкаатлетычным прабезе, прысвечаным Дню касманаўтыкі, у гонар нашага земляка Уладзіміра Васільевіча Кавалёнка. Трэба сказаць, што вучні нашай школы не прамінаюць гэтыя спаборніцтвы з самага пачатку. І, як стала ўжо добрай традыцыяй шмат гадоў запар, не засталіся без узнагарод. Нашы віншаванні Корсаку Аляксею, Піскуновай Дар’і, Хруль Крысціне.
У Год гістарычнай памяці да 77-годдзя з Дня Перамогі ў кожным класе запланавана правесці ўрокі памяці “Нам гэты мір завешчана берагчы”. Такія ўрокі для вучняў ІХ і Хкласаў правялі класныя кіраўнікі Іван Пятрэнка і Вольга Зайцава.
А яшчэ гэтым суботнім днём, хаця надвор’е і “капрызнічала”, работнікі школы разам з вучнямі правялі аперацыю “Абеліск” па добраўпарадкаванні помнікаў загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вынікі працы прынеслі сваё задавальненне ўсім.