Шестой школьный день: Итоги
09.04.2022Вясна ў самым разгары. То ярка свеціць сонейка, то праліўны дождж не дае выйсці на вуліцу. А жыццё ў школе ідзе сваёй чаргой.
Шосты суботні дзень для вучняў Узнацкай сярэдняй школы прайшоў пад агульным дэвізам "Дзень памяці " (у рамках года Гістарычнай памяці)
З самай раніцы вучні Х класа сумесна са сваім класным кіраўніком Вольгай Зайцавай удзельнічалі ў дзелавой гульні "Мы жывём па законе".
Далей мерапрыемствы ў класах былі прымеркаваныя да Міжнароднага дня вызвалення вязняў канцлагераў, які адзначаецца штогод 11 красавіка. Гадзіну памяці “Людскі боль” для вучняў пачатковых класаў правяла Наталля Буйвідовіч. Аляксандр Губанаў прапанаваў вучням сярэдняга звяна ўрок-рэквіем “Лічбы на сэрцы”. Падарожжа ў часе “Людскі боль” для старшакласнікаў адбылося пад кіраўніцтвам Івана Пятрэнкі.
А спартыўныя гульні “Беражыце здароўе” (рэалізацыя акцыі “Міншчына спартыўная”) прайшлі непрыкметна