Шестой школьный день: Итоги

16.10.2021
У школе 16 кастрычніка працягваецца першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Прайшлі алімпіяды па “Астраноміі”, “Біялогіі”, “Нямецкай мове” для вучняў V –ХI класаў.
Вучні II – VI класаў арганізавана правялі гадзіну цікавых паведамленняў “Інтэрнэт: “плюсы” і “мінусы”” і пагулялі ў народныя гульні на свежым паветры (у рамках рэалізацыі акцыі “Міншчына спартыўная”).
Вучні V – ІХ класаў прынялі ўдзел у дыялозе-гутарцы “Алкагалізм – падстава, прычыны, наступствы”.
Вучні IХ і Х класаў на класных гадзінах здзейснілі экскурсію “Я і навакольны свет” і прынялі ўдзел у конкурснай  праграме “Экалагічнае асарці”.
Вучні Х – ХI класаў на ўроках працоўнага навучання па адукацыйнай праграме прафесіянальнай падрыхтоўкі асвойвалі азы прафесіі «Аператар электронна-вылічальных машын».
Падыйшоў да завяршэння Тыдзень Маці.
Па месцы жыхарства працягнуты ўдзел у акцыі «Зберажы дрэва – здай макулатуру».  
поделиться в: