Акцыя "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь"

15.03.2023

15 сакавіка ва Узнацкай сярэдняй школе прайшла акцыя "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь", прымеркаваная да Дня Канстытуцыі. З самага ранку ва ўстанове адукацыі  была праведзена агульнашкольная лінейка з выкананнем дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.У кожным класе прайшлі інфармацыйныя гадзіны па дадзенай тэме. Выхавальнік групы падоўжанага Алена Мікалаеўна Чэркас правяла гадзіну зносін “Асноўны закон Краіны”. Вучням, якім споўнілася 14 гадоў, дырэктар школы Валянціна Мікалаеўна Пліско ўручыла падарункавыя выданні "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

Ещё в этом разделе