Лёс маёй сям'і ў гісторыі краіны
17.05.2022У 2022 годзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Лёс маёй сям'і ў гісторыі краіны». Далучыліся да гэтай акцыі і ва Узнацкай сярэдняй школе. Для вучняў усіх класаў прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям'і. Настаўнікі пачатковых класаў арганізавалі і правялі конкурс малюнкаў "Гэта мая сям'я". Таксама ў кожным з ІІ - ХІ класаў прайшлі ўрокі духоўна-маральнага выхавання "Традыцыі маёй сям'і", "Не патрэбны клад, калі ў сям'і лад". На гэтых уроках кожны вучань расказаў аб традыцыях сваёй сям'і, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Шматдзетная сям'я Васіля і Алены Піскуновых, у якой выхоўваюцца чацвёра непаўналетніх дзетак, прыняла ўдзел у конкурсе пасадкі кветак "Сямейная клумба".