Акцыя "Мішкапад"

29.11.2021

Калектыў  ДУА "Узнацкая сярэдняя школа Крупскага раёна" з задавальненнем далучыўся да маштабнай навагодняй акцыі "Мішкапад", якую наладзіла сацыяльна-дабрачынная ўстанова "КіндэрВіта" з мэтай дапамагчы дзецям з анкалагічнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі. Педагагічны калектыў сабраў сродкі і купіў плюшавага мядзведзяня, якое ў хуткім часе будзе перанапраўлена дзецям з анка/гематалагічнымі захворваннямі ў РНПЦ ДАГІ Бараўляны. Напярэдадні навагодніх святаў Дзядуля Мароз уручыць мядзведзянят хворым дзеткам, якія на той час будуць праходзіць лячэнне ў анкацэнтры.

поделиться в:
Ещё в этом разделе