Даследчая работа "Ахоўнікі жыцця чалавека"

Прозвішча, імя, імя па бацьку Зюзюн Ксенія Паўлаўна 

Дата нараджэння 05.03.2010 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі  «Узнацкая сярэдняя школа Крупскага раёна» 

Клас 4 

Раён Крупскі 

Секцыя Гуманітарныя веды 

Назва работы Ахоўнікі жыцця чалавека 

Работа выканана  індывідуальна 

Кіраўнік работы  Буйвідовіч Наталля Дзмітрыеўна

 

Нашы продкі былі безабаронныя перад стыхіямі прыроды. Яны не маглі вытлумачыць з’явы навакольнага свету. У адным выпадку яны прыпадаблялі прыроду да чалавека, у другім – насялялі свет незвычайнымі істотамі, багамі, добрымі і злымі духамі. Кожны з іх меў свой характар, выгляд.

Даследчая работа накіравана на знаёмства некаторымі  міфічнымі духамі, да якіх людзі звярталіся за дапамогай. Работа цікавадля таго, хто цікавіцца культурным прошлым беларусаў, бо міфічныя істоты з’яўляюцца часткай багатай і самабытнай беларускай культуры. 

 

Назва работы    Ахоўнікі жыцця чалавека 

Змест работы

І. Уводзіны……………………………………………………………….3

ІІ. Асноўная частка………………………………………………….  3

ІІ.І. Чароўны свет роднай краіны........……………………………..3

ІІ.ІІ. Калекцыя бонсцікаў……..………………………………………4

ІІІ. Заключэнне………………………………………………………..5

ІV. Агляд літаратуры па тэме даследвання…………………………5

Дадатак 

 

Уводзіны 

У мяне ёсць калекцыя “Бонсцікаў”, якая складаецца з фігурак міфічных істот альбо духаў. Мне бабуля і матуля расказвалі, што адны з іх з’яўляюцца ахоўнікамі чалавека, а другія, наадварот, - насылаюць няшчасці.

А яшчэ мне падабаецца мультфільм “Прыгоды Дамавёнка”, у якім Баба Яга шукае сабе гаспадара для сваей хаткі на курыных лапках, якая ёй не падпарадкоўваецца. Яна крадзе Дамавенка Кузьку, каб ён ахоўваў яе жыллё і прыносіў шчасце ў хату.

Вось я і вырашыла даведацца, хто яны такія - ахоўнікі зямнога жыцця чалавека -  і якое ў іх прызначэнне.

Тэма даследвання: “Ахоўнікі зямнога жыцця”.

Аб’ект даследвання: міфічныя духі.

Прадмет даследвання: калекцыя “бонсцікаў”, якая складаецца з фігурак міфічных істот

Мэта даследвання: выявіць, ці вераць сучасныя людзі ў міфічных духаў.

Задачы даследвання:

1.  Пазнаёміцца з разнастайнасцю міфічных істот.

  1. Пазнаёміцца з роллю, якую выконваюць міфічныя істоты ў жыцці чалавека.
  2. Правесці анкеціраванне і прааналізаваць інфармацыю па выбранайтэме.

Гіпотэза даследвання: сучасныя дзеці і дарослыя вераць у існаванне міфічных духаў.

 

II. Асноўная частка

ІІ.І. Чароўны свет роднай краіны.

     Нашы продкі верылі, што вакол жывуць духі. 3 даўніх часоў беларусы звярталіся да іх за дапамогай у гаспадарцы, у лесе, полі. Кожны дух мае свой характар, выгляд, выконвае вызначаную толькі яму ролю. Па сваім выглядзе міфічныя істоты падобныя да людзей і ў той жа час яны надзелены нейкімі фантастычна-жудаснымі ці смяшлівымі рысамі. Напрыклад, мужчына з конскімі вушамі і капытамі як у Вазілы, або Вужалкі - дзяўчаты з распушчанымі доўгімі валасамі і змяінымі хвастамі замест ног, ці маюць тры вокі як Жыцень.

Нашы продкі пры сустрэчы з духам ведалі, хто ён такі, умелі задобрыць або падмануць яго з мэтай пазбегнуць непрыемнасцей.

Для таго, каб даведацца, ці вераць сучасныя дзеці і дарослыя ў існаванне міфічных духаў, я правяла анкеціраванне. У апытванні ўдзельнічалі 25 вучняў і 12 дарослых. Было прапанована адказаць на 5 пытанняў. (Дадатак 2.)

1.  Вы верыце ў міфічных духаў?

  1. Адкуль вы ведаеце пра міфічных духаў?
  2. Якія пачуцці яны ў вас выклікаюць?

4. Ці ведаеце, як абараняць сябе ад міфічных істот або задобрыць іх?

5. Які міфічны дух самы паважаны ў народзе?

У выніку апытвання я зрабіла вывад, што не кожны чалавек ведае аб міфічных духах болей, чым пра іх гаворыцца і паказваецца у фільмах або мультфільмах. Большасць апытаных – прымхлівыя людзі, але пры гэтым не бачаць неабходнасці задобрываць духаў або абараняцца ад іх, частаваць, цікавіцца пра іх больш падрабязна. Асноўным прыёмам абароны з’яўляецца нашэнне крыжыка альбо абарончы рытуал -  сплюнуць тры разы.

 

ІІ.ІІ. Калекцыя бонсцікаў

Мая калекцыя складаецца з 24 фігурак міфічных духаў. На першай “паліцы” знаходзяцца Хатнік, Хут, Вазіла, Баган, Паветніца. Гэтыя міфічныя істоты адносяцца да хатніх духаў. Яны з’яўляюцца дапаможнікамі і ахоўнікамі зямнога жыцця чалавека. Пагаворым пра іх падрабязна.

У беларускай міфалогіі Хатнік – дух хаты, які дапамагае сям’і  клапаціцца аб гаспадарчым дабрабыце. Яго нават прасілі сачыць за гаспадаркай у хлявах і іншых пабудовах.У Хатніка шмат імён: Гаспадар, Хазяін, Дзядзька і г.д. Гэты дух карыстаўся найбольшым ушанаваннем і павагай   у нашых продкаў. Паколькі наяўнасць у хаце гэтага духа абавязкова, гаспадары заўсёды частавалі Хатніка, каб той не  пачаў помсціць за няўважныя адносіны да яго.

Хут падобны на дракона з галавой вужа і крыламі. Ён мог прымаць аблічча  як жывой істоты, так і прадмета. Вельмі любіць жартаваць над чалавекам, забаўляцца з хатняй жывёлай. Хут жыве пад дахам, а лётае дзе захоча. Любіць прысмакі, асабліва яешню з абаранкамі.

Вазіла,  мужчына з конскімі вушамі і капытамі,  дапамагае гаспадару ў канюшні, апякае коней.

Баган рагаты. Ён ахоўвае жывёл з рагамі ад розных хвароб і здарэнняў. Для яго робяць у спецыяльным месцы  яслі з сенам, якое не даюць  на корм жывёле.

У павеце, дзе захоўваюцца дровы, жыве вялікая птушка з шасцю крыламі. Гэта Паветніца. Яна ходзіць па ўсяму двару і хаце, сочыць за парадкам. Калі здараецца бяда, то заве іншых духаў на дапамогу.

 Акрамя гэтых духаў, каля чалавека жывуць і дапамагаюць яму шмат іншых: Ваструха, Гуменнік, Пуннік, Еўнік, Дамася,  Лазнік.

На другой паліцы стаяць духі, якія жывуцьу полі. Гэта Бялун, Паляся, Скарбнік, Жыж, Капялюшык.

Сярод іх толькі Бялун дапамагае чалавеку. Бялун прыходзіць  у выглядзе старога з доўгай белай барадою, у белым адзенні і з кіем у руцэ. Яго называюць яшчэ Палявіком. Ён можа вывесці чалавека з цёмнага лесу, клапоціцца пра ўрадлівасць палёў і ўкос на сенажаці, дапамагае жнеям у час жніва.

Водныя духі занялі трэцю паліцу. Усе героі жывуць каля вады і ў вадзе.

Вадзянік, Цмок,  Азярніцыі Багнік ніколі не дапамагаюць чалавеку.

Галоўны памочнік і ахоўнік людзей на рэках і азёрах – гэта Жэўжык, стары з рыжай барадой, доўгай шыяй, тонкімі рукамі і нагамі. Для чалавека застаецца нябачным, але заўсёды дапамагае тым, хто трапіў у бяду.

Ляснымі духамі маёй калекцыі з’яўляюцца Вужалка, Кук, Лясун, Гаюн, Туросік.

Вужалка – дачка Змяінага Цара, Кук – цар птушак, Капялюшык – худы чалавечак з вялікай шапкай,  не робяць чалавеку ніякай шкоды, але помсцяць таму, хто іх пакрыўдзіць.

Гаюн (асобы від Лешага, падобны на мядзведзя) і Лясун (Лешы, Лясны Дзед або Лясны Хазяін) – гаспадары лесу і  ахоўнікілясных жыхароў. Яны могуць прымусіць блукаць чалавека, могуць напалохаць, паляўнічага пазбавіць здабычы або дапамагчы.Каб зрубіць дрэва, трэба спытаць дазвол, прынесці пачастунак.

У маёй калекцыі ёсць і цёмныя або злыя духі. Іх чатыры. Гэта Злыдзень, Вупырок, Меша, Гарцук.  Яны ніколі не дапамагаюць чалавеку, а толькі прыносяць шкоду.

Разгледзеўшы сваю калекцыю і вывучыўшы значэнне фігурак міфічных істот, я даведалася, што 9 фігурак з’яўляюцца ахоўнікамі зямнога жыцця чалавека.

Мміфічныя духі маюць рознае прызначэнне. Гэта залежыць:

-ад тэрыторыі, на якой яны “жывуць-гаспадараць”- лес або поле, жытло чалавека або водныя прасторы;

-ад часу, калі яны паводзяць сябе больш актыўна (начніцы альбо паўдзенніцы);

-    па адносінах да чалавека (добрыя альбо злыя).

Такім чынам, нашы далёкія продкі былі людзьмі ўражлівымі, з чулай душой, багатай фантазіяй. Яны лічылі, што нябачныя духі, якія жывуць побач, дапамагаюць чалавеку і ахоўваюць яго зямное жыццё ад розных непрыемнасцей. Продкі паважалі і прыцягвалі добрых духаў, стараліся ўсяляк задобрыць іх, прынослі пачастункі або ахвяры. 3 асаблівай павагай людзі адносіліся да Дамавога, рабілі яму падарункі. Яны лічылі, што толькі ў тым выпадку дом для чалавека будзе месцам шчасця і радасці, толькі ў такім памяшканні сям’я будзе пад аховай ад варожага свету, калі Дух будзе разам з імі жыць.

Заключэнне

Дзякуючы фільмам, літаратуры, інтэрнэту чалавек пачынае цікавіцца гістарычнай культурай свайго народа. У сучасным грамадстве не гледзячы ні на што, чалавек у рознай меры верыць ў існаванне незямных істот.

У ходзе даследвання мы зрабілі наступныя вывады:

-           вера ў міфічных духаў засталася ў чалавека;

-           продкі падзялялі духаў на ахоўнікаў жыцця і шкоднікаў;

-           у людзей асаблівыя адносіны да духаў,  якія жывуць у хаце або на падворку;

-          усе Дамавыя і Хлеўнікі розныя. Гэта залежыць ад ладу жыцця чалавека, у доме якога яны жывуць.

-          усе дзеці вераць у існаванне дамавога, лічаць, што ён падобны да герояў мультфільма Кузьку або Нафаню;

-          дарослыя вераць у духаў, бо ў іх верылі бацькі, бабулі і дзядулі;

-          -Духаў ніхто не бачыў.

Мэта нашай працы дасягнута. 

 

Агляд літаратуры па тэме даследвання 

1. Беларуская міфалогія: Энцыклапед.слоўнік./С.Санько, Т.Валодзіна і інш.-Мн.:Беларусь, 2004. – 592 с.

2. Герои мифов и легенд Беларуси: Иллюстрированная энциклопедия с элементами дополненной реальности./ Г.П. Коршунова. – Минск: Полиграфкомбинат им.Я.Коласа. -2018.-111 с.

3. Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак/ рэдкал.: Г.П.Пашкоў.-Мінск. 2008. -216 с.: іл. 

 

Дадатак 1.

Апісанне калекцыі

Калекцыя складаецца з 24 фігурак міфічных духаў. 

У беларускай міфалогіі Хатнік – дух хаты, якая дапамагае сям’і  клапаціцца аб гаспадарчым дабрабыце. Яго нават прасілі сачыць за гаспадаркай у хлявах і іншых пабудовах.У Хатніка шмат імён: Гаспадар, Хазяін, Дзядзька і т.д. Гэты дух карыстаўся найбольшым ушанаваннем і павагай   у нашых продкаў. Паколькі наяўнасць у хаце гэтага духа абавязкова, гаспадары заўсёды частавалі Хатніка, каб той не  пачаў помсціць за няўважныя адносіны да яго.

Хут падобны на дракона з галавой вужа і крыламі. Ён мог прымаць аблічча  як жывой істоты, так і прадмета. Вельмі любіць жартаваць над чалавекам, забаўляцца з хатняй жывелай. Хут жыве пад дахам, а лётае дзе захоча. Любіць прысмакі, асабліва яешню з абаранкамі.

Вазіла, мужчына з конскімі вушамі і капытамі,  дапамагае гаспадару ў канюшні, апякае коней.

Баган - рагаты. Ён ахоўвае жывёл з рагамі ад розных хвароб і здарэнняў. Для яго робяць у спецыяльным месцы  яслі з сенам, якое не даюць  на корм жывёле.

У павеце, дзе захоўваюцца дровы, жыве вялікая птушка з шасцю крыламі. Гэта Паветніца. Яна ходзіць па усяму двару і хаце, сочыць за парадкам. Калі зрараецца бяда, то заве іншых духаў на дапамогу.

 Гэтыя міфічныя істоты адносяцца да хатніх духаў. Акрамя гэтых духаў, каля чалавека жывуць і дапамагаюць яму шмат іншых: Агнявік, Ваструха, Гуменнік, Пуннік, Еўнік, Дамася,  Лазнік.

На другой паліцы стаяць духі, якія жывуць ў полі. Гэта Бялун, Паляся, Скарбнік, Жыж.

Бялун прыходзіць  у выглядзе старога з доўгай белай барадою, у белым адзенні і з кіем у руцэ. Яго называюць яшчэ Палявіком. Ён можа вывесці чалавека з цёмнага лесу, клапоціцца пра ўрадлівасць палёў і ўкос на сенажаці, дапамагае жнеям у час жніва.

Паляся- палявая гаспадыня. На галаве носіць гняздо і ўмее ператварацца ў птушку. Абараняе птушак і жывёл на полі.

Скарбнік ахоўвае багацці зямлі, асабліва манеты.

Жыж або Жыжаль –дух агню. Продкі ўяўлялі, што Жыж расхаджвае пад зямлёй і там выпускае з сябе агонь. Калі ён робіць гэта паціху, то саграваецца зямля, а калі хутка, то ўзнікаюць на зямной паверхні пажары.

Водныя духі занялі трэцю паліцу. Усе героі жывуць каля вады і ў вадзе.

Вадзянік, Вадзяны, Вірнік, Амутнік, Ціхоня.  Так завуць гаспадара рэк і азер. Кожны вадзяны  меў свой вадаём. Гэты дух не любіць людзей.

Міфічныя Азярніцы   ў выглядзе маладых жанчын з доўгімі зеленаватымі валасамі, цёмнай скурай і ступнямі ў выглядзе плаўнікоў насяляюць азёры. Яны могуць зацягнуць чалавека ў ваду.

Багнік жыве ў тарфяным балоце. Мае выгляд чорнай, бруднай лужыны. Ніколі не выходзіць на паверхню.

Жэўжык – галоўны памочнік і ахоўнік людзей на рэках і азёрах.  Гэта стары з рыжай барадой, доўгай шыяй, тонкімі рукамі і нагамі. Для чалавека застаецца нябачным, але заўсёды дапамагае тым, хто трапіў у бяду.

Цмок- вадзяны змей з крыламі, з тоўстымі ластамі і доўгай шыяй. Вельмі лянівы, але любіць мыцца штодня. На заклік чалавека або іншага духа дапамагчы можа адклікнуцца з вялікай неахвотай.

Ляснымі духамі маёй калекцыі з’яўляюцца Вужалка, Кук, Лясун, Гаюн, Капялюшык.

Вужалка – дачка Змяінага Цара. Жыве з сёстрамі ў лесе паблізу вадаёмаў. Вакол іх месца кішыць шмат гадаў (змей). Вужалкі чалавеку не робяць ніякай шкоды, але помсцяць таму, хто іх пакрыўдзіць.

Кук – цар птушак. Ахоўвае птушак.

Лясун, Лешы, Лясны Дзед або Лясны Хазяін – гаспадар лесу, ахоўнік яго жыхароў. Ён можа прымусіць блукаць чалавека, можа напалохаць, паляўнічага пазбавіць здабычы, або дапамагчы.

Гаюн – асобы від Лешага, падобны на мядзведзя, пакрыты мхом. Любіць лес і прагоніць любога, хто нашкодзіць яму.  Каб зрубіць дрэва, трэба спытаць дазвол, прынесці пачастунак.

Капялюшык – худы чалавечак з вялікай шапкай. Ён збівае чалавека з  дарогі і маніць да сябе агнямі.

У калекцыі ёсць і цёмныя або злыя духі. Іх чатыры. Гэта Злыдзень, Вупырок, Меша, Гарцук.  Яны ніколі не дапамагаюць чалавеку, а толькі прыносяць шкоду.

Гарцук— гэта чорны дух. Яны гуляць, бегаць навыперадкі, катаюцца на конях. Злыя духі ўтвараюць вятры, буры і віхуры і іншыя стыхійныя прыродныя з’явы.

   Злыднямі называюць нячысцікаў, варожых духаў, якія насылаюць на чалавека няшчасці. Народныя ўяўленні малююць іх малымі гарбатымі ці нават скурчанымі стварэннямі, абутымі ў вялізныя боты і з шапкамі на галовах. калі выходзяць адтуль, то ва ўсёй гаспадарцы пачынаюць адбіраць розныя набыткі, шкодзяць так, што хата, у якой яны пасяліліся, бяднее і спусташаецца.                                

Меша, нячысты дух, які ўяўляўся калматай чорнай жывёлінай невялікага росту. Ёнтолькі часам палохае прахожых, не прыносячы нікому асаблівай шкоды. Яго імем нянькі палохалі дзяцей.

     Вупырок у беларускіх вераваннях нябожчык, які чыніць усялякую шкоду людзям і свойскай жывёле.                

  

Дадатак 2. 

Пытанні

Адказы

1. Вы верыце ў міфічных духаў?

 

Так  -30чалавек;

Не – 7 чалавек.

2.Адкуль вы ведаеце пра

 міфічных духаў?

 

1. З мультфільмаў – 37 чалавек;

2. З фільмаў  - 31 чалавек;

3. З кніг (падручнікаў) – 20чалавек;

4.З Інтэрнета – 10чалавек.

3.Якія пачуцці яны ў вас выклікаюць?

 

1. Пачуццё павагі -10 чалавек;

2. Ніякія пачуцці не выклікаюць –

7 чалавек;

3. Не ведаюць – 20 чалавек.

4.Ці ведаеце, як абараняць сябе ад міфічных істот або задобрыць іх?

 

1. Насіць крыжык;

2. Прымяняць абарончы рытуал -  сплюнуць тры разы;

3.  Насіць часнок;

4. Частаваць прысмакамі;

5. Ніяк не абараняць сябе ад міфічных істот.

 

5.Які міфічны

дух самы паважаны ў народзе?

 

1. Хатнік.

2. Хлеўнік.

3. Лясун (Лешы).