135 год з дня нараджэння Маршака

03.11.2022

3 лістапада споўнілася 135 год з дня нараджэння Самуіла Якаўлевіча Маршака. Адзін з канікулярных дзён ва Узнацкай сярэдняй школе прайшоў пад агульным дэвізам "Дзень казачніка Маршака". Выхавальнік групы падоўжанага дня расказала сваім выхаванцам пра вядомыя этапы жыцця рускага савецкага паэта, драматурга, літаратурнага крытыка, сцэнарыста і перакладчыка. Яго жыццёвы шлях звязаны з Беларуссю, так як бацькі былі ўраджэнцамі Беларусі: бацька Якаў Міронавіч Маршак нарадзіўся і вырас у Койданава (цяпер Дзяржынск), а маці Яўгенія Барысаўна – у Віцебску. Пачаткоўцы і вучні 5 класа здзейснілі падарожжа па яго творах, паглядзелі мультфільмы. Бібліятэкар школьнай бібліятэкі правяла вусны часопіс "Літаратурнае падарожжа па краіне Маршака". Расказала пра вялікае мноства казак “Дванаццаць месяцаў”, “Вусаты-паласаты”, “Гора баяцца – шчасця не бачыць” і г.д., пра памфлет “Містэр Твістэр”, пра паэму “Рассказ о неизвестном герое”, верш “Вось які рассеяны” і многія іншыя.  Далей дзеці рыхтаваліся да раённага конкурсу "Казкі Маршака ў малюнках дзяцей".