Стела в д. Волковыск

Стела на братской могиле

(воинское захоронение № 1657)

Адрес: деревня Волковыск Крупского района Минской области.

Описание памятника:

Братская могила 3 советских воинов, погибших в 1941 году в бою против немецко-фашистских захватчиков, воины 5-й Гвардейской кавалерийской дивизии, погибшие в июне 1944 года в районе д. Гута. Памятник был поставлен в 1969 году на гражданском кладбище.

З успамінаў Ф. П. Крыгінай, жыхаркі в.Ваўкавыск

Здарылася гэта ў пачатку красавіка 1944 г. У в. Ваўкавыск зайшлі тры дэсантнікі: адзін мужчына і дзве жанчыны. Яны звярнуліся да Хоўры Акімаўны Макаравай з просьбай паказаць дарогу да в. Мачулішча. Тая расказала пра гэта Захару Рыгоравічу Дубіне, які меў сувязь з партызанамі, але дарогу не паказала. Дэсантнікі пайшлі з вёскі. Раніцай двое мясцовых жыхароў шукалі коней за вёскай, а дэсантнікам з-за туману здалося, што гэта паліцэйскія праводзяць аблаву, і яны выстралілі. Выстрал дэсантнікаў прыцягнуў увагу паліцэйскіх гарнізона в. Узнацк. Дэсантнікі спрабавалі вырвацца ў напрамку в. Батуры, але завязалася перастрэлка, у час якой была забіта адна з жанчын. На падмацаванне паліцэйскім з'явіўся атрад немцаў гарнізона в. Хацюхова. У час бою была забіта другая дэсантніца, а трэці дэсантнік адстрэльваўся яшчэ каля гадзіны і апошняй гранатай узарваў сябе. Пасля бою мясцовыя жыхары пахавалі дэсантнікаў на вясковых могілках. Дакументаў пры іх не было, таму і прозвішчы засталіся невядомымі.